У ноч на аўторак, 1 красавіка, Расія ўпершыню за некалькі месяцаў не атакавала Украіну ўдарнымі беспілотнікамі.

Паводле звестак Паветраных сіл Украіны, у ноч на 1 красавіка 2025 года Расія запусціла па Украіне дзве кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69, абедзве яны былі збітыя.
«Ударных БПЛА не было. Сочым далей, пакуль гэта нічога не значыць», — напісаў у Telegram кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка.
Папярэдняя такая паўза была зафіксаваная ў ноч на 10 снежня 2024 года, то-бок больш за тры месяцы таму.